У Брэсце распачаўся адзін з найбуйнейшых байк-фэстаў у СНД
Каля 7 тысяч матацыклістаў праехалі 30 траўня па вуліцах горада.
Міжнародны фестываль адкрыўся 29 траўня ў аздараўленым цэнтры "Арляня". Brest Bike Festival International праходзіць ужо ў 15-ты раз. Традыцыйна мерапрыемства суправаджаецца вялікім рок-канцэртам. Сёлета хэдлайнерам на ім стане расійскі гурт "Кукрыниксы".
Па інфармацыі ДАІ Брэсцкай вобласці, арганізаваная калона сабрала каля 7 тысяч байкераў. Гэта ўдвая больш чым удзельнікаў фэсту ў мінулым годзе. Праезд калоны па вуліцах горада заняў каля гадзіны.