У Брэсце швачкі звальняюцца цэлымі брыгадамі
У Брэсце звальняюцца швачкі з фабрыкі “Надзея”, нядаўна цэлая брыгада працаўніц сыйшла з фабрыкі спартовай вопраткі “Дынама”. Дырэктарка аднаго з брэсцкіх прадпрыемстваў кажа, што ў горадзе шмат так званых “шабашак”, якія вядуць двайную бухгалтэрыю, а зарплату выдаюць у канвертах, вось людзі і ўцякаюць. Дырэктарка: "Дзяржава недапрацоўвае. Ёсць толькі адна крыніца ўплыву на сітуацыю — заробак. Калі ў мяне швачка максімум зарабляе мільён беларускіх рублёў, дык на фірмах з “шэрымі” і “чорнымі” схемамі — два".
Яна кажа, што маладыя швачкі фактычна адаптуюцца да прафесіі на “белых” прадпрыемствах, а потым адразу сыходзяць да махляроў. Дарэчы, паводле падліку спецыялістаў Сусветнага банку, у Беларусі каля 50% капіталу працуе “ў ценю”, не плоцячы падаткаў.