У Брэсце сёння было мора вады і бел-чырвана-белых сцягоў (фота)

Пад вечар, каля 17.30,  на Брэст насунулася чорная хмара і заліла цэнтр горада як ніколі. Блізу скрыжавання праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў утварылася сапраўднае возера. У той жа час у горадзе з’явілася вельмі шмат бел-чырвона-белых сцягоў. Яны віселі на слупах побач з дзяржаўнымі чырвона-зялёнымі. Акцыю вывешвання бел-чырвона-белых сцягоў правялі мясцовыя прыхільнікі нацыянальнай ідэі, якія не захацелі назвацца.

Недзе а 19 вечара міліцыя паздымала “забароненую сімволіку”.










Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі