У Брэсце ў сувязі з Днём горада ўзмоцнены меры бяспекі

У сувязі з Днём горада ў Брэсце ўзмоцненыя меры бяспекі. Тэрыторыя правядзення масавых мерапрыемстваў будзе агароджана турнікетамі па ўсім перыметры.
Пропуск грамадзян будзе праводзіцца праз кантрольна-прапускныя пункты з выкарыстаннем стацыянарных і ручных металашукальнікаў.

Забаронены пранос у месцы правядзення масавых гулянняў алкагольных напояў, піва, колюча-рэжучых прадметаў, шкляной тары. Нагадаем, святкаванні Дня горада ў Брэсце працягнуцца з 26 па 28 ліпеня. Летась у святочных мерапрыемствах узялі ўдзел каля 100 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі