У Брэсце ўсталявалі бронетранспарцёр як помнік “афганцам”
На ўездзе ў Брэст, у Парку інтэрнацыяналістаў насупраць мікрараёна “Ўсход” гарадскія ўлады паставілі на бетонны пастамент савецкі БТР.
Між тым на ўгодкі вываду савецкіх войскаў з Афганістана старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Сяргей Пухальскі наракаў, што дзяржава не дапамагае воінам–афганцам. У арганізацыі, маўляў, няма грошай, каб заплаціць за арэнду памяшкання, і яна завінавацілася 1,5 мільёна рублёў. Знізілася колькасць чальцоў: 13 гадоў таму іх было 468 чалавек, на сёння засталося некалькі дзясяткаў.
Капітальны бетонны падмурак пад помнік брыгада рабочых рабіла некалькі дзён. Паводле дырэктара парка, ён абыйшоўся ў 32 мільёны рублёў. А вось БТР дастаўся бясплатна.