У Брэсце ўсталявалі электронныя табло аптымальнай хуткасці (фота)

На трох скрыжаваннях па вуліцы Маскоўскай у Брэсце ўсталявалі электронныя індыкатары рэкамендаванай хуткасці. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла кіраўнік аддзела агітацыі і прапаганды абласной Дзяржаўтаінспекцыі, маёр Наталля Сахарчук.

Наталля Сахарчук: "На гэтай магістральнай вуліцы ўсталяваны ўказальнікі хуткасці. Гэта зроблена для таго, каб той, хто рухаецца ў транспартнай плыні, калі ён будзе строга выконваць хуткасць, указаную на табло, праязджаў усе скрыжаванні на дазволены сігнал светлафора".

Усяго бліжэйшым часам будзе ўстаноўлена 20 такіх табло, сказала Наталля Сахарчук.

З-за вялікага наплыву аўтамабіляў табло будуць неэфектыўныя ў час пік, з сямі да дзевяці раніцы і з пяці да сямі вечара.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі