У Брэсце з 23 лютага склалі 65 “піўных” пратаколаў, у Гомелі — 22
65 пратаколаў аб парушэнні грамадзянамі забароны распіцця піва ў грамадскіх месцах склалі міліцыянты ў Брэсце. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. Нагадаем, забарона дзейнічае з 23 лютага, і ўжо ў першы дзень дзеяння новай нормы ў Брэсце былі складзеныя 7 пратаколаў. У наступныя дні іх колькасць значна павялічылася.
А вось у Гомелі з 23 да 27 лютага за такое парушэнне было затрымана 22 чалавекі, у тым ліку трое непаўнагадовых. Як паведамляе газета "Гомельская праўда", агулам па вобласці міліцыяй складзена 88 пратаколаў за распіццё піва ў грамадскіх месцах.