У Брэсце з-за прыезду Пуціна быў паралізаваны рух грамадскага транспарту
Прыезд расійскага прэм'ера Ўладзіміра Пуціна ў Брэст на паседжанне Саўміна "саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі" прынёс нямала нязручнасцяў жыхарам абласнога цэнтру. Аўтобусы і тралейбусы выстойвалі па 20-30 хвілінаў у корках. У тралейбусным парку Еўрарадыё паведамілі, што графік руху тралейбусаў цалкам “паплыў” з-за таго, што ачэпленая вуліца Маскоўская, і транспарт прапускаецца дазавана.
На адрэзку ад цэнтра горада да выезду на трасу М1 адзін з пасажыраў тралейбуса №1 налічыў каля сотні міліцыянтаў паабапал вуліцы.
На адрэзку ад цэнтра горада да выезду на трасу М1 адзін з пасажыраў тралейбуса №1 налічыў каля сотні міліцыянтаў паабапал вуліцы.