У Брэсце за Лукашэнку агітавалі пад трубы і барабаны
На пікеце ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі каля брэсцкага Цэнтральнага ўнівермага ў суботу граў духавы аркестр. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё актывіст каманды Уладзіміра Някляева Ігар Маслоўскі: — На жаль, мы не ведаем, чый гэта аркестр. Людзі да нас падыходзілі, казалі: што вы так сціпла, на магнітафоне песні Някляева граеце. Грошай у вас няма на аркестр, як на Лукашэнкавым пікеце. Выбаршчыкі так казалі.
Сведкі бачылі на рукавах некаторых музыкаў шэўроны памежнай службы. У Брэсцкай групе памежных войскаў сапраўды ёсць свой духавы аркестр. Гэта пацвердзіў былы прэсавы аташэ групы Дзмітрый Дзявятаў. Але ці ўдзельнічаў менавіта гэты аркестр у агітацыі за дзейнага кіраўніка дзяржавы, высветліць пакуль не ўдалося.