У Брэсце за Лукашэнку ставяць менш подпісаў, чым за апазіцыйных кандыдатаў
Перад калгасным рынкам у Брэсце збіраюць подпісы за дзевяць прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду. Зборшчыкі подпісаў распавялі Еўрарадыё, колькі у сярэднім збіраюць подпісаў за дзень. Аказалася, што за дзеючага кіраўніка краіны ставяць менш подпісаў, чым за апазіцыйных кандыдатаў.
За Саннікава, Статкевіча і Някляева ўдзельнікі ініцыятыўных груп збіраюць прыблізна па 100 подпісаў за дзень. Зборшчыца подпісаў за Аляксандра Лукашэнку распавяла Еўрарадыё, што ёй атрымліваецца сабраць усяго 20-30 подпісаў.
Зборшчыца за Лукашэнку: "Як калі. У сярэднім, подпісаў 20-30 атрымліваецца сабраць".