У Брэсце за тыдзень паступіла больш за 100 заявак на адпампоўку вады

У Брэсце з 26 лютага па 4 сакавіка выратавальнікі атрымалі 106 заявак на адпампоўку вады з прыватных жылых хат і падворкаў у мікрараёнах Новыя Задворцы і Гершоны. Вада пачала збірацца тут у выніку інтэнсіўнага раставання снега і ўздыму ўзроўню грунтовых водаў, паведамляе БелаПАН. Штодня на адпампоўцы вады задзейнічаныя дзве машыны камунальнай гаспадаркі. У мікрараёне Новыя Задворцы для водаадвядзення пракапаны канал.

4 сакавіка выратавальнікі адпампавалі ваду з 18 домаўладанняў, размешчаных у мікрараёнах Новыя Задворцы і Гершоны. У гэтых працах былі задзейнічаныя як работнікі, так і тэхніка МНС і ЖКГ. У прыватнасці, у адпампоўцы вады з сутарэнняў жылых дамоў, дзе маглі быць затопленыя ацяпляльныя катлы, было задзейнічана 7 адзінак тэхнікі, з іх 5 — МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі