У Брэсце затрымалі двух прыхільнікаў Руху “За свабоду”

Двух актывістаў руху “За свабоду”, Юрыя Бацука ды Ігара Мішкова затрымалі сёння ў Брэсце каля 17.00 на плошчы Леніна. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё праваабаронца Раман Кісляк. Маладыя людзі раздавалі друкаваныя матэрыялы з палітычнай праграмай лідэра Руху Мілінкевіча. У Ленінскім РАУС Брэста заявілі, што іх затрымалі дзеля праверкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі