У Брэсце затрымалі выкрадальніка шакаладных батончыкаў, які збіў прадавачку

У Брэсце 9 лютага супрацоўнікі транспартнай міліцыі затрымалі мужчыну, падазраванага ў разбоі, учыненым 5 лютага. Як інфармуе БЕЛТА, на чыгуначным вакзале патрульныя звярнулі ўвагу мужчыну, які бадзяўся без мэты. Калі яны вырашылі праверыць у яго дакументы, то высветлілі, што 55-гадовы жыхар Салігорска знаходзіцца ў вышуку за злачынства ўжо 3 дні.

Яго шукалі за напад на прадавачку гандлёвага павільёна ў Калодзішчах. Там ён папрасіў прадаць яму два шакаладныя батончыкі і хацеў аплаціць банкаўскай карткай. Аднак на картцы не было грошай. Тады мужчына накінуўся на прадавачку, схапіў яе за валасы і стаў збіваць. Жанчына стала супраціўляцца, і тады нападнік дастаў нож, парэзаў ёй падбароддзе, а таксама пашкодзіў зуб.

Потым нападнік забраў картку і шакаладныя батончыкі. Некалькі дзён ён хаваўся, а потым і зусім з'ехаў у Брэст.

Цяпер зламысніка змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. На яго пачалі крымінальную справу за разбой. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Фота — vesti.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі