У Брэсце затрымлівалі майстра па шахматах Дзмітрыя Буланава
Дзмітрый Буланаў / brestchess.ucoz.ru
У Брэсце затрымлівалі майстра па шахматах Дзмітрыя Буланава. Пасля трох сутак арышту яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Ці распачатая крымінальная справа, невядома.
Буланава затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Сцвярджаецца, што яны атрымалі доступ да закрытага чату "Свабодныя шахматысты Беларусі". На відэа сілавікоў шахматыст гаворыць, што ўдзельнічаў у акцыях 2020-га, быў зарэгістраваны ў плане "Перамога", ўдзельнічаў у перасылцы "экстрэмісцкіх матэрыялаў", мае дома "два БЧБ-сцягі".
Дзмітрый Буланаў кажа на відэа, што, як прафесійны шахматыст, "уваходзіць у 30-ку найлепшых".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.