У Брэсце згадалі пра ахвяраў палітычных рэпрэсій (фота)
Пра ахвяраў палітычных рэпрэсій згадалі ў Брэсце. Сёння а 12-й гадзіне на Трышынскіх могілках у Брэсце каля Знака памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій сабраліся прадстаўнікі Таварыства ахвяраў палітычных рэпрэсій, журналісты. Былі ўскладзеныя кветкі, запаленыя знічы.
Нагадаем, 30-га кастрычніка ў Беларусі і некаторых іншых краінах СНД неафіцыйна адзначаецца Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. Ён бярэ свой пачатак са змагання палітычных зняволеных у савецкіх лагерах, якія 30 кастрычніка 1974 году за кратамі і калючым дротам адзначылі "Дзень палітвязня". У Беларусі да адзначэння гэтага дня далучыліся некалькі гадоў таму.
Учора ў беларускай сталіцы каля будынка КДБ прайшоў "Пікет памяці". Ён быў прысвечаны ўгодкам расстрэла каля 100 прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты ў турме НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.