У Брэсце “згубілі” на выбарах два шматпавярховікі

Два шматпавярховікі “згубілі” на выбарах у Брэсце. Пра гэта карэспандэнту Еўрарадыё паскардзіўся на выбарчым участку выбаршчык: "Бюлетэні не прыйшлі на выбары. Мы схадзілі туды, дзе заўсёды галасавалі. Сказалі, нас у спісах няма. Тады мы сюды прыйшлі. І тут нас няма. Нас чацвёра. Не ведаю, ці ёсць яшчэ такія".  

Выбаршчыкаў дапісалі ў спісы, і яны прагаласавалі. У гарадской выбарчай камісіі патлумачылі, што магчыма, гэта звязана са зменай межаў выбарчых акругаў. Гэтую версію пацвердзіў і кандыдат у дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў, які балатуецца ў абласны Савет. Выпалі са спісаў дамы 101 і 101а па вуліцы Суворава, кожны на 149 кватэраў, сказаў спадар Лазарэнкаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі