У Брэсце знайшлі каля 5 літраў экстракцыйнага опіуму
Дзве партыі экстракту опіуму канфіскаваныя міліцыянтамі ў двух жыхароў Брэста. Агульны аб’ём наркотыку — самы буйны
за апошні час.
Падчас ператрусу ў кватэры зваршчыка аднаго з мясцовых заводаў было знойдзена больш за літр
экстракцыйнага опіуму. У брэсцкага беспрацоўнага праваахоўнікі выявілі яго
больш за 2,5 літры. Знойдзенага канцэнтрату хапіла б для вырабу 35 літраў гатовага да ўжывання наркотыка, зазначае
сайт ont.by.
Нагадаем, што опіум адносіцца да так званых «цяжкіх» наркотыкаў,
якія выклікаюць моцную залежнасць ужо пасля некалькіх ін’екцый. У нашай краіне
ён забаронены да вырабу, распаўсюду і ўжывання.