У Брэсцкай абласной лякарні ратуюць пецярых пацярпелых з “Пінскдрэву”

Усе пяцёра  пацярпелых працаўнікоў “Пінскдрэва” знаходзяцца ў рэанімацыі, патлумачылі Еўрарадыё супрацоўніцы апёкавага аддзялення Брэсцкай абласной бальніцы. Усе ў ляжачым стане, да іх ходзяць на перавязкі медсёстры з апёкавага аддзялення. У адным з блокаў рэанімацыі знаходзяцца двое пацярпелых. Адзін “артапедычны”, з пераломамі — ён у свядомасці. Другі, з апёкамі 60 адсоткаў скуранога покрыва, пад вечар быў у несвядомым стане, сказала адна з супрацоўніц.

Усе пацярпелыя падключаныя да медыцынскіх прыбораў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі