У Брэсцкай крэпасці выпадкова знайшлі астанкі чырвонаармейца (відэа)

На вале каля Кобрынскага ўмацавання побач з астанкамі быў знойдзены штык ад вінтоўкі Мосіна, фрагменты супрацьгаза і гільзы. Ідэнтыфікаваць астанкі пакуль не ўяўляецца магчымым, але яны відавочна належаць савецкаму салдату, які загінуў летам 1941-га ў баях з нямецкімі захопнікамі.


Калі пацвердзіцца, што гэта — астанкі абаронца крэпасці, па рашэнні гарвыканкама іх перапахаваюць пад мемарыяльнымі плітамі. У цяперашні час там пахавана 1020 чырвонаармейцаў, паведамляе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі