У Брэсцкай лякарні замянілі сустаў стогадовай жанчыне

Сустаў замянілі ў брэсцкай лякарні стогадовай жанчыне. Аперацыя прайшла паспяхова. Як паведамілі ў лякарні, 100-гадовая пацыентка Агаф'я Нуждзіна адчувае сябе добра. Як стала вядома, у лютым бягучага года бабулька ўпала і паламала шыйку сцягна. Родныя і блізкія пенсіянеркі, якая памятае дзве сусветныя вайны, ды яна сама не сумняваліся ў станочым выніку.

На другі дзень пасля аперацыі бабулька змагла ўзняцца з ложку, а на трэці пачала хадзіць з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў. Зараз яе ўжо выпісалі з лякарні дадому.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі