У Брэсцкай вобласці махляркі прапаноўвалі абмяняць старыя грошы на новыя
У Брэсцкай вобласці Следчы камітэт зафіксаваў два выпадкі махлярства, звязаныя з тэмай дэнамінацыі. Пад выглядам сацыяльных работнікаў злодзеі хадзілі па дамах і прапаноўвалі памяняць старыя грошы на новыя.
Адзін выпадак адбыўся ў Пінскім раёне: 86-гадовай пенсіянерцы аферыстка прапанавала перапісаць нумары купюр, быццам бы такое дзеянне неабходна ў сувязі з будучай дэнамінацыяй. У выніку пажылая жанчына недалічылася 400 тысяч рублёў.
А ў Лунінецкім раёне меркаваная злачынца прапанавала пажылой пары дапамагчы ў абмене старых грошай на новыя. І забрала 16 мільёнаў рублёў.
Следчы камітэт узбудзіў дзьве крымінальныя справы – за махлярства і крадзеж.
Нагадаем, Нацбанк папярэджвае, што ніякага абмену старых грошай на новыя пасля дэнамінацыі не будзе. Грошы будуць хадзіць паралельна да канца 2016 года, а абмяняць іх можна будзе да 2020 года без усялякай камісіі ў банку.