У Брэсцкай вобласці паменшала злачынстваў, але рэзка пабольшала хабараў

Пра гэта карэспандэнту Еўрарадыё паведаміла старшы пракурор абласной пракуратуры Вольга Дзмітрук: Дзмітрук: "Знізілася колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, у п'яным выглядзе. Усіх злачынстваў: і крадзяжоў, і рабаўніцтваў — усяго ў нас менш, за выняткам  махлярства. Яно вырасла на пяць з паловай адсоткаў. І вырасла колькасць выяўленых выпадкаў хабарніцтва. На шмат. На 39 адсоткаў".  

Паводле спадарыні Дзмітрук, у Брэсцкай вобласці за 2009 год учынена найменш злачынстваў у пераліку на дзесяць тысяч насельніцтва. Такім чынам, Брэстчына паводле гэтага паказчыка найбольш свабодны ад злачыннасці рэгіён Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі