У Брэсцкай вобласці за год вырас наркатрафік

Рост наркатрафіку ў Брэсцкай вобласці адзначаюць праваахоўнікі. Па большасці пазіцый рост нязначны, у межах некалькіх адсоткаў. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення Міністэрства ўнутраных справаў: "Наркотыкі — усяго зарэгістравана было 555 выпадкаў у 2008 годзе, у 2009-м — 594. Псіхатропныя рэчывы і прэкурсоры — 534 і 557 выпадкаў, адпаведна. Пасеў і вырошчванне наркаўтрымальных раслінаў прырос на 0,2 адсоткі".

Найбольш рэзанансным у 2009 годзе стала выяўленне лабараторыі па вытворчасці метамфетаміну ў самім Брэсце, сказала супрацоўніца прэс-службы Аляксандра Захарава. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі