У брэсцкім моргу пераблыталі нябожчыкаў, справу разбіраў аблвыканкам
Нябожчыкаў пераблыталі ў брэсцкім моргу. У выніку здарэнне разбіралася ў аблвыканкаме, які склікаў пазачарговае паседжанне.
Тэмай паседжання кіраўніцтва вобласці стала нізкая якасць аказання медыцынскіх паслугаў агулам, а таксама недахопы, якія выклікаюць абгрунтаваныя скаргі пацыентаў. Справа з пераблытаными ў моргу целамі нябожчыкаў стала апошняй кропляй у гэтай справе.
Высветлілася, што абодва мужчыны былі аднаго ўзросту, да таго ж падобныя адзін да аднаго. Цела аднаго з іх з моргу забіралі далёкія сваякі, якія адразу зразумелі сваю памылку.
У выніку, сваіх пасадаў пазбавіліся загадчык упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Валянцін Мілашэўскі, галоўны лекар гарадской лякарні хуткай дапамогі Яўген Малевіч і загадчык абласнога паталагаанатамічнага бюро Вячаслаў Міхневіч. Вымову атрымаў намеснік старшыні выканкама Леанід Цупрык, які з'яўляецца куратарам медыцынскай сферу вобласці.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст