У Брэсцкім раёне агрэсіўная казуля тэрарызуе вяскоўцаў

Агрэсіўная казуля тэрарызуе жыхароў вёсак Івахнавічы і Велюнь Брэсцкага раёна. Ужо больш за два тыдні жывёла не дазваляе людзям спакойна хадзіць у лес па дровы і ягады.

Як паведамляе "Народная газета", ад нападаў казулі пацярпелі пяць чалавек. Вяскоўцы ратаваліся альбо ўцёкамі, альбо залазілі на дрэвы і чакалі, калі жывёла пойдзе далей.

Спецыялісты мяркуюць, што казуля, хоць і дзікая, але, верагодна, выгадаваная ў хатніх умовах, а пасля выпушчаная на волю. Таму яна адначасова не баіцца чалавека і адчувае да яго агрэсію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі