У Бруселі невядомы забіў суддзю ў Палацы правасуддзя
Суддзя і судовы клерк застрэленыя ў Палацы правасуддзя ў Бруселі, паведамляе бельгійскі тэлеканал VRT TV. Брусельская паліцыя пакуль адмаўляецца каментаваць здарэнне і падрабязнасці невядомыя. Забойца збег і знаходзіцца ў вышуку. "Чалавек зайшоў у будынак трыбунала, прабыў там пэўны час, застрэліў з блізкай адлегласці і збег", - пракаментаваў здарэнне міністр унутраных спраў Бельгіі Стэфаан Дэ Клерк.