У Бучы з'явіцца вуліца ў гонар беларускага добраахвотніка Іллі "Літвіна"

Ілля Хрэнаў ("Літвін") / svaboda.org
Ілля Хрэнаў ("Літвін") / svaboda.org

У Бучы ў Кіеўскай вобласці Украіны з'явіцца вуліца ў гонар беларускага добраахвотніка Іллі Хрэнава ("Літвіна"). Такое рашэнне прынялі мясцовыя ўлады, піша @belaruscentrlviv.

"Літвін" — першы з беларускіх добраахвотнікаў, які загінуў пасля пачатку расійскай агрэсіі ў лютым 2022-га. У тым баі 3 сакавіка мінулага года беларусы разам з украінцамі спрабавалі стрымаць наступ расійскай бронетэхнікі. Іллі Хрэнаву было 27 гадоў.

У Бучы з'явіцца вуліца ў гонар беларускага добраахвотніка Іллі "Літвіна"
t.me/belaruscentrlviv/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі