У бундэстагу абмяркуюць зніжэнне кошту шэгненскіх віз для беларусаў

Прапановы па зніжэнні кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў абмяркуе нямецкі парламент 14 лютага. Нагадаем, з такой прапановай выступілі фракцыі “Саюз 90/Зялёныя”, Свабоднай дэмакратычнай партыі, а таксама Хрысціянска-дэмакратычнага саюза/Хрысціянска-сацыяльнага саюза і Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны.

Парламентары прапануюць ураду зрабіць візы для грамадзян Беларусі да 26 гадоў бясплатнымі, а таксама адмяніць візавы збор з тых, хто едзе ў Нямеччыну ў рамках культурных і навуковых абменаў. Акрамя таго, прапануецца знізіць кошт візаў для насельніцтва з нізкім узроўнем прыбыткаў з 60 да 35 еўра.

Таксама мяркуецца, што дэпутаты будуць гаварыць пра неабходнасць падтрымкі дэмакратычных рухаў у нашай краіне.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі