У Бярозе знішчылі вялікую мазаіку з "Пагоняй" і элементамі БЧБ

Цяпер у Бярозе
Цяпер у Бярозе

У Бярозе знішчылі вялікую мазаіку часоў нацыянальнага адраджэння — з гербам "Пагоня" і элементамі БЧБ. Яна мясцілася на будынку побач з мясцовым стадыёнам.

Мазаіка створаная ў 1989-1990 гадах (то бок у апошнія гады савецкай улады) па дзяржаўным заказе мастаком Рыгорам Кірдзеем. Твор мае назву "Прыгажосць выратуе свет" — такі надпіс можна знайсці ў цэнтры аднаго з пано. Таксама праца фігурыруе ў зборніку Беларускага саюза мастакоў як "Гісторыя і сучаснасць", піша тг-канал "Спадчына".

Так супала, што незадоўга да знішчэння пост пра мазаіку напісалі ў беларускім сегменце твітара. Яго карыстальнікі тады яшчэ паспрачаліся, будзе мазаіка знішчаная ці не. 

Згодна з Пастановай Савета міністраў Беларусі №1374 ад 19.09.2008 "Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва", рэканструкцыя твораў дэкаратыўна-манументальнага мастацтва (да якіх адносяцца і ўсе творы ў тэхніцы мазаікі) можа праводзіцца толькі на падставе экспертнага заключэння абласнога мастацка-экспертнага савета. Здаецца, час нагадаць пра гэта Брэсцкаму аблвыканкаму ці пракуратуры.

Вось як мазаіка выглядала да знішчэння:

У Бярозе знішчылі вялікую мазаіку з "Пагоняй" і элементамі БЧБ
У Бярозе знішчылі вялікую мазаіку з "Пагоняй" і элементамі БЧБ
У Бярозе знішчылі вялікую мазаіку з "Пагоняй" і элементамі БЧБ
У Бярозе знішчылі вялікую мазаіку з "Пагоняй" і элементамі БЧБ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі