У Быхаўскам раёне са стрэльбы 1916 года выпуску застрэлены міліцыянт
29-гадовы гомельскі міліцыянт загінуў на паляванні ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Начальнік аддзялення па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі паехаў у лес разам з трыма сябрамі. Паводле інфармацыі пракуратуры, міліцыянт, выходзячы з аўтамабіля,
трымаў стрэльбу руляй дагары і выпадкова націснуў на спускавы кручок.
Куля патрапіла яму ў галаву. Раненне было смяротным.
Было высветлена, што стрэльба замежнай вытворчасці 1916 года выпуску не была зарэгістраваная, а паляванне праводзілася без дазволу.
БелаПАН
Было высветлена, што стрэльба замежнай вытворчасці 1916 года выпуску не была зарэгістраваная, а паляванне праводзілася без дазволу.
БелаПАН