У Быхаўскім раёне знішчана 650 кг дзікарослых канопляў
Каноплі былі выяўленыя на поле каля вёскі Ніканавічы на плошчы 1,7 га.
Супрацоўнікам ДАІ і групы па наркакантролі Быхаўскага РАУС давялося выклікаць будаўнічую тэхніку для знішчэння дзікарослай расліны, перадае БЕЛТА.
Дарэчы, ад пачатку правядзення спецпраграмы "Мак", якая працягнецца ўсё лета, у Магілёўскай вобласці супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі канфіскавалі больш за 716 кг канопляў і 27 кг маку.
Фота — profi-forex.org