У Быхаве 2-гадовая дзяўчынка атруцілася клафелінам
2-гадовая дзяўчынка з Быхава, што ў Магілёўскай вобласці, трапіла ў лякарню цераз атручэнне клафелінам, паведамляе канал СТВ. Яна выпіла 4 таблеткі прэпарату, бо знаходзілася без нагляду бацькоў. Па гэтым факце міліцыя ладзіць праверку.