У цэнтры Брэста аднавіўся пікет апазіцыйных кандыдатаў

Як і пры зборы подпісаў, пачалося з каманды кандыдата ад Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Віталя Рымашэўскага. Давераная асоба палітыка Зміцер Шурхай сказаў: — Нарэшце атрымалі матэрыялы і пачалі раздаваць людзям. Імя Рымашэўскага дзякуючы выступам на БТ, а таксама пракуратуры і судам, на слыху, таму людзі ахвотна бяруць улёткі. За гадзіну разыходзіцца да дзвюх тысячаў.

Пазней да хрысціянскіх дэмакратаў каля Калгаснага рынку далучыліся агітатары за Міколу Статкевіча.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі