У цэнтры Гомеля зладзілі шакуючую экспазіцыю разбітых аўтамабіляў
У цэнтры Гомеля з’явілася шакуючая экспазіцыя з разбітых аўтамабіляў. Такім чынам тут напярэдадні Сусветнага дня ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў вырашылі паказаць, да чаго даводзіць парушэнне правілаў дарожнага руху, паведамляе тэлеканал СТВ. Сёлета толькі на Гомельшчыне ў аварыях загінулі 140 чалавек. У свеце штогод ахвярамі дарожных здарэнняў робяцца да 3,5 тысяч чалавек.