У цэнтры Магілёва расфарбавалі помнік Леніну

У ноч на суботу на пастаменце са скульптурай Леніна з’явіўся лозунг "Жыве Беларусь!". Метровыя літары сцёрлі толькі пад раніцу. Адказнасць за графіці ўзяло на сябе новаўтворанае грамадскае аб’яднанне "Незалежная аб’яднаная моладзь".

Сваёй акцыяй яно хацела выказаць пратэст супраць сучаснага палітычнага курса краіны. Учора ж у мікрараёне Казіміраўка міліцыянт паспрабаваў затрымаць актывіста, які размалёўваў сцяну.

Аднак хлопец пырснуў яму фарбай прама ў вочы і кінуўся ўцякаць. Праз пару секунд міліцыянт ачуняў, схапіў кінуты юнаком балончык і шпульнуў услед "зламысніку", у выніку чаго разбіў хлопцу галаву.

Са слоў аднаго з лідэраў новаўтворанага аб’яднання, у бліжэйшы час пройдзе шэраг моладзевых акцый з мэтай высмеяць сучасны дзяржаўны лад і палітыку рэжыму.

Бюлетэнь Онлайн

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі