У цэнтры Мінска гарэў адміністратыўны будынак (фота)

У Мінску сёння раніцай гарэў адміністратыўны будынак у 1-м Цвёрдым завулку — гэта ў раёне вуліцы Казлова і Батанічнай. У двухпавярховым будынку з мансардай загарэўся дах, пашкоджана каля 300 квадратных метраў мансарды.

Будынак займае ААТ “ТМ”, якое займаецца вытворчасцю ветэрынарных прэпаратаў. Памяшканне было абсталяванае аўтаматычнай супрацьпажарнай сігналізацыяй, якая спрацавала, але не паўплывала на знаходжанне пажара.

Пацярпелых у выніку здарэння не было, эвакуацыя не праводзілася.

Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія — парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў  падчас правядзення агнявых працаў у вытворча-складскім памяшканні, які прымыкае да пацярпелага ад агню будынка, інфармуе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі