У цэнтры Мінска прайшоў “Парад гонару” геяў (фота)

У суботу беларускія сексуальныя меншасці адзначылі амерыканскае свята “Дзень гонару геяў і лесбіянак”.
“Парад Гонару” прайшоў ад плошчы Якуба Коласа і завяршыўся каля Адміністрацыі прэзідэнта. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Беларуская ініцыятыва за сексуальнае і гендэрнае раўнапраўе.

У парадзе таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускага АнтыФа і Сацыялістычнага супраціўлення, паведамляе сайт gayby.org.

Адзначаецца, што правядзенню мерапрыемства не перашкаджалі ні праваахоўнікі, ні прадстаўнікі розных грамадскіх рухаў. У парадзе ўзялі ўдзел каля 30 чалавек.






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі