У цэнтры Мінска "Русь маладая" раздавала георгіеўскія стужкі (відэа)

У цэнтры Мінска "Русь маладая" раздавала георгіеўскія стужкі (відэа)

8 траўня з цэнтры Мінска маладыя людзі ў майках з эмблемай аб'яднання "Русь маладая" раздавалі георгіеўскія стужкі. Іх заўважылі ў скверы па вуліцы Леніна і на праспекце Незалежнасці. Хлопец і дзяўчаты кажуць, што яны — валанцёры, і што іх арганізацыя падтрымала акцыю "Несмяротны полк", якую ўсё ж дазволілі сталічныя ўлады. Паводле слоў адной з удзельніц "Русі маладой", георгіеўскія стужкі "сімвалізуюць Перамогу, паколькі аранжавы колер — гэта колер агня, цёмна-шэры колер — колер дыму".

Маладыя людзі пераконвалі, што іх акцыя санкцыянаваная. "Нас жа яшчэ ніхто не забраў", — сказала адна з дзяўчат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі