У цэнтры Мінску адбылася страляніна

Крымінальную справу за разбой пачалі міліцыянты Савецкага РУЎС сталіцы на 19-гадовага мінчука. Малады чалавек ужо судзімы за крадзеж і рабаванне і некалькі месяцаў таму вызваліўся са зняволення па амністыі. Як інфармуе БелаПАН, увечары 16 кастрычніка на вуліцы Якуба Коласа хлопец, пагражаючы двума пісталетамі, патрабаваў грошы ў студэнтаў-першакурснікаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, грамадзян Туркменістана, і некалькі разоў стрэліў у іх. Пра страляніну ў міліцыю паведамілі відавочцы.

Усё гэта адбывалася недалёка ад будынка, дзе размяшчаюцца група кадраў Савецкага РУЎС і падрадзяленне патрульна-паставой службы міліцыі. На вуліцы міліцыянты ўбачылі, што два хлопцы і дзяўчына кідаюць камяні ў маладога чалавека, які сыходзіць.

Да затрымання зламыснік паспеў чатыры разы стрэліць у бок міліцыянтаў. Кулі з пнеўматычнай зброі, як высвятлілася пазней, закранулі валасы супрацоўніка міліцыі, не нарабіўшы яму шкоды.

Цяпер высвятляецца, ці знаходзіўся малады чалавек у момант здзяйснення злачынства ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення. Не выключана, што акрамя разбою яму будзе інкрымінаваны супраціў міліцыянтам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі