Сіноптыкі: У чацвер будзе воблачна без істотных ападкаў

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, істотных ападкаў не чакаецца. Толькі днём у заходніх раёнах краіны месцамі пройдуць невялікія дажджы.



Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе туман. Вецер паўднёвы, 4-9 метраў у секунду.



Тэмпература паветра ў начны час складзе ад +4 да +10 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 12-17 градусаў вышэй за нуль.



Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі