У чацвер па ўсёй Украіне будуць часовыя адключэнні святла
Анансуюцца не толькі аварыйныя, але і планавыя адключэнні электраэнергіі / pixabay.com
У чацвер, 20 кастрычніка, па ўсёй Украіне будуць часовыя адключэнні святла. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Кірыл Цімашэнка. "Сёння вораг зноў разбурыў генеравальныя аб'екты энергетыкі, — піша ён. — Прашу паставіцца да гэтага сур'ёзна".
Цімашэнка адзначае, што калі ад 7-й да 23-й гадзіны не знізіць карыстанне электраэнергіяй, адбудуцца часовыя адключэнні. І гэта датычыць усіх абласцей краіны. У гарадах Украіны абмяжуюць вулічнае асвятленне.
Паводле афіцыйных даных, у выніку расійскіх удараў ракетамі і баявымі дронамі сур'ёзна пашкоджана каля 40% энергетычнай інфраструктуры Украіны. Рамонтныя працы не спыняюцца. Анансуюцца не толькі аварыйныя, але і планавыя адключэнні электраэнергіі, з мэтай зменшыць нагрузку на сетку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.