У чарнобыльскай зоне ва Украіне адбыўся пажар

У чарнобыльскай зоне ва Украіне адбыўся пажар

Ва Украіне ў зоне адчужэння адбыўся пажар, інфармуе Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях.

Паведамленне пра пажар у зоне адчужэння каля пасёлка Палескае ўкраінскія ратавальнікі атрымалі сёння ўдзень. Загарэлася трава і адселеныя паўразбураныя будынкі. Да 17:00 пажар удалося лакалізаваць.

Агонь закрануў 30 будынкаў і каля 20 га травянога покрыва. З пажарам змагаліся 98 чалавек і больш за 20 адзінак тэхнікі, у тым ліку самалёт АН-32П і верталёт Мі-8.

Па стане на 20:00 у Палескім назіраліся толькі адзінкавыя выпадкі тлення рэштак адселеных паўразбураных будынкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі