У чарзе да Дароў вешчуноў у Мінску памёр пажылы мужчына

Пажылому мужчыну стала дрэнна. Супрацоўнікі "хуткай дапамогі" каля гадзіны змагаліся за яго жыццё, але ўсё было безвынікова — ён памёр ад сардэчнага прыступу.



"Медыкі прыбеглі, калі мужчына ўжо знаходзіўся без прытомнасці. З-за натоўпу людзей было цяжка пад'ехаць на машыне, таму яго хутка забралі на насілках. Але хвілін праз 40 стала вядома, што яго не змаглі выратаваць. Тады на месца прыбегла нейкая жанчына, мяркуючы па ўсім, яго дачка, крычала, навошта яны сюды пайшлі — апынулася, што ў мужчыны нядаўна быў інфаркт. І гэта назіралі дзясяткі людзей", — перадае TUT.BY словы відавочцы — мінчука Андрэя Іванова.



Медыкі кажуць, што 21 студзеня людзі чакалі сваю чаргу прыблізна 10 гадзін. Чаргу на раніцу займалі з 11-й гадзіны вечара.



У цяперашнія маразы небяспечна прыходзіць людзям, якія маюць захворванні. Фізічна аслабленым, пажылым людзям стаяць у чарзе не вельмі добра. Часцей за ўсё людзі падаюць у натоўпе — спатыкаецца або становіцца дрэнна (з-за ціску або праблем з сэрцам).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі