У Чэхіі прайшлі арышты і ператрусы ў мінабароны і дзяржустановах
У ноч на чацвер паліцыя затрымала кіраўніка сакратарыяту прэм'ер-міністра краіны Яну Нагыаву.
Таксама па падазрэнні ў карупцыі былі затрыманыя некалькі палітыкаў. Ператрусы прайшлі ў офісах у Празе, а таксама на вілах і ў офісах бізнэсменах, блізкіх да Грамадзянскай дэмакратычнай партыі, якую ачольвае прэм'ер Петар Нечас.
Таксама ператрусы праходзяць у міністэрстве абароны, будынку мэрыі Прагі і ў іншых дзяржустановах, інфармуе РІА "Новости".