У Чэхіі скралі чатырохтонны чыгуначны мост

У Чэхіі недалёка ад мястэчка Хеб на мяжы з Нямеччынай невядомыя скралі чатырохтонны чыгуначны мост.

Паведамляецца, што мост знаходзіўся на закінутай чыгуначнай галінцы. Пад падазрэнне трапіла адна з фірм, у абавязкі якой уваходзіла назіранне за чыгуначнымі пуцямі, якія не выкарыстоўваюцца.

Як паведамляе AFP, у Еўропе апошнім часам пачасціліся выпадкі крадзяжу металалому з-за росту коштаў на метал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі