У чэмпіянаце КХЛ мінскае "Дынама" прайграла другі раз запар
Другі раз запар прайгралі ў чэмпіянаце КХЛ хакеісты мінскага "Дынама". 1 кастрычніка ў Астане каманда Марэка Сікоры прайграла мясцоваму "Барысу" з лікам 2:4. Пасля 10 матчаў "Дынама" з 17 ачкамі займае шостае месца ў агульнай табліцы, паведамляе БелаПАН.