У чэрвені ў Мінску адкрыецца інфапункт Савета Еўропы

Афіцыйная цырымонія адкрыцця інфармацыйнага пункта Савета Еўропы ў Мінску запланаваная на 8 чэрвеня. Пра гэта паведаміў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Глаз. Ён браў удзел у пасяджэнні Палітычнай групы "Еўрапейскія дэмакраты" у ПАСЕ, якое адбылося ў Чэхіі, перадае БЕЛТА.
Нагадаем, сёлета ў сакавіку была прынята пастанова Саўміна, якой ухваляўся праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі па стварэнні на базе БДУ інфапункта Савета Еўропы. Анатоль Глаз растлумачыў, што такія структуры ўжо створаныя ў шматлікіх краінах.

Галоўная іх мэта — папулярызаваць дзейнасць СЕ, распавядаць насельніцтву аб задачах і прыярытэтах гэтай арганізацыі. Па меркаванні дэпутата, праца інфармацыйнага пункта будзе спрыяць умацаванню дыялогу паміж Беларуссю і Саветам Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі