У Чэрвеньскім раёне дзед зваліўся ў 10-метровую студню

Здарэнне адбылося ў вёсцы Пятровінка. Туды выязджала падраздзяленне ратавальнікаў і хуткая медыцынская дапамога. Як высветлілася, дастаючы ваду вядром з калодзежа на тэрыторыі прыватнага падворка 75-гадовы мужчына страціў раўнавагу і ўпаў на глыбіню 10 метраў.

Работнікі МНС пры дапамозе выратавальнай вяроўкі выцягнулі пенсіянера з калодзежа і перадалі медыкам. Пацярпелы шпіталізаваны ў Чэрвеньскую цэнтральную раённую бальніцу з дыягназам "агульнае пераахаладжэнне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі