У "чорным спісе" — ужо больш за 100 беларускіх чыноўнікаў

Ужо складзены спіс з больш як 100 беларускіх чыноўнікаў, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС. Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода" са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы ў Еўрасаюзе.

Еўрапейскія эксперты на гэтым тыдні папярэдне ўзгаднілі спіс непажаданых для сябе асобаў з Беларусі. 31 студзеня візавыя санкцыі мусяць канчаткова зацвердзіць міністры замежных справаў 27 краін Еўрасаюза.

Раней некалькі краін, у прыватнасці, Літва, Латвія і Італія, выказвалі сумневы ў неабходнасці такіх санкцый, аднак цяпер пагадзіліся з імі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі