У Чырвоным касцёле пачынаецца паніхіда па Ірыне Казулінай

Паніхіда па Ірыне Казулінай пачынаецца ў Чырвоным касцёле. На ганку жалобную працэсію сустракаў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк. Наперадзе ішлі Аляксандр Казулін разам з дочкамі. Потым труну ўсталявалі перад алтаром.

Увесь касцёл запоўнены людзьмі, яны стаяць і на вуліцы. Людзі ўскладаюць да труны бел‑чырвона‑белыя кветкі, бел‑чырвона‑белыя вянкі.
Спявае жалобны хор.

Паводле інфармацыі карэспандэнта “Нашай нівы”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі